У Гродне аўто звалілася з 12-метровай вышыні на чыгунку (фота)
Людзей у салоне, на шчасце не было.
Увечары ў пятніцу, 6 лютага, у Гродне адбылася аўтааварыя, якая пагражала руху цягнікоў. Аўтамабіль Volvo S60 скаціўся з адхону вышынёй 12 метраў і некалькі разоў перакуліўся. Спынілася машына толькі на чыгуначнай каляіне.
Выкліканыя на месца здарэння ратавальнікі прыбралі аўтамабіль з чыгункі, каб не перашкаджаць руху цягнікоў. Людзей у салоне, хутчэй за ўсё не было, бо слядоў крыві на месцы аварыі не заўважана.
Як адзначае сайт autogrodno.by, на схіле над месцам здарэння размяшчаюцца гаражы. Хутчэй за ўсё, аўтамабіль быў прыпаркаваны ля краю абрыву. Чаму аўтамабіль з'ехаў пад адхон, невядома.

