У Гродне асудзілі “пляменніка Біла Клінтана”

Махляр мае незвычайныя артыстычныя здольнасці і ўмее пераўвасабляцца: ён быў і пляменнікам Біла Клінтана, і святаром, і супрацоўнікам КДБ, і чыноўнікам з аблвыканкаму. Людзі яму давяралі: адчынялі дзверы, аддавалі грошы, ключы і дакументы.


 
Гэтым разам злачынца трапіў у рукі праваахоўнікаў пасля абрабавання гродзенскага касцёлу, адкуль ён вынес вялікую суму грошай на свята Вялікадня. Ён здзейсніў гэтае злачынства праз дзесяць дзён пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення з турмы, маючы непагашаную судзімасць, піша “Гродзенская праўда”.