У Горацкім раёне легкавік сутыкнуўся з агароджай моста (фота)

У Горацкім раёне ўвечары 17 снежня легкавік сутыкнуўся з бетоннай агароджай аўтамабільнага моста. Здарэнне адбылося на аўтадарозе Орша — Крычаў каля вёскі Паляшчыцы.

У аўтамабілі "ВАЗ 21154" была заблакаваная пасажырка, якую вызвалілі выратавальнікі. Яе шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Кіроўца выйшаў з машыны з дапамогай відавочцаў аварыі. Ён таксама атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — mchs.gov.by