У Гомелі толькі 1 абітурыент будзе здаваць ЦЭ па гісторыі Беларусі па-беларуску
Стас Крышнёў / belkagomel.by
Толькі адзін абітурыент з усяго Гомеля будзе здаваць ЦЭ па гісторыі Беларусі па-беларуску, піша сайт "Белка".
Стас Крышнёў вучыцца ў рускамоўнай 33-й школе Гомеля. Да ўрокаў гісторыі ён з шостага класа рыхтуецца менавіта на беларускай мове. У яго аднаго ў школе ёсць беларускамоўны падручнік па гісторыі Беларусі.
Бацька Стаса Юрый Крышнёў выкладае ў Гомельскім тэхуніверсітэце імя П. Сухога, а таксама з'яўляецца дыктарам на матчах футбольнага клуба "Гомель", якія ён вядзе па-беларуску.
Дарэчы, сам школьнік плануе паступаць у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на спецыяльнасць "Сучасныя замежныя мовы. Найлепшай кнігай, якая дапамагае зразумець беларусаў, Стас лічыць раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".