У Гомелі школьніцы і настаўніца пазіравалі з аўтаматамі ў руках
Дзяўчаты атрымалі аўтаматы ў міліцыі / sozhnews.by
У Гомелі школьніцы і настаўніца пазіравалі з аўтаматамі ў руках. "Фотасесію" яны арганізавалі ў будынку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Як піша газета "Маяк", там якраз быў "дзень адчыненых дзвярэй".
Усім жадаючым міліцыянеры дазвалялі патрымаць у руках зброю, прымерыць некаторыя элементы сваёй экіпіроўкі, пасядзець у машыне ДАІ і зрабіць фота на памяць. Яны агітавалі моладзь прыйсці на службу ў міліцыю.