У Гомелі і Мінску злавілі дваіх чалавек з бальнічнымі з інтэрнэта
Калі 18-гадовы хлопец яго проста спампаваў, дык 33-гадовая жанчына "дакумент" купіла.
У Мінску ў адносінах 33-гадовай жанчыны распачалі крымінальную справу за выкарыстанне падробнага дакумента. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, яна працавала прадаўцом гандлёвага цэнтра, некалькі дзён не з'яўлялася на працы. Каб апраўдацца перад начальствам, праз інтэрнэт купіла бальнічны, які, нібыта, быў выдадзены ў адной з паліклінік сталіцы.
Падазрэнне з'явілася толькі тады, калі жанчына прынесла на працу новы бальнічны, выдадзены ўжо ў іншай паліклініцы. Міліцыя таксама шукае прадаўца фальшывых дакументаў.
Падобная гісторыя адбылася ў Гомелі. Толькі там 18-гадовы работнік аднаго з прадпрыемстваў не купляў фальшывы бальнічны, ён яго знайшоў у інтэрнэце і раздрукаваў. Аднак супрацоўніца кадравай службы пачала сумнявацца ў сапраўднасці дакумента ды звязалася з медустановай, якая яго, нібыта, выдала. Тады і высветлілася, што хлопец прынёс фальшыўку. Распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.
Фота: Fotolia