У Гомелі адправілі за краты анестэзіёлага-рэаніматолага Сяргея Крыжа
Сяргей Крыж / sb.by
У Гомелі адправілі за краты анестэзіёлага-рэаніматолага Сяргея Крыжа. Пра затрыманне паведамляе @belhalat_by. За што менавіта затрыманы лекар вышэйшай катэгорыі Гомельскай абласной клінічнай бальніцы, пакуль невядома.
Паводле непацверджанай інфармацыі, 25 ліпеня адбыўся суд. Сяргей Крыж быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Затрыманні лекараў у Беларусі працягваюцца. Днямі за краты адправілі лекара-ўролага Брэсцкай абласной бальніцы Алега Зыкуна.