У Глуску дзеля справы аб генацыдзе раскапалі старую магілу ў лесе

Магіла ў лесе каля вёскі Сцяг

Магіла ў лесе каля вёскі Сцяг / t.me/MAYDAYMog

У Глуску пракуратура ў рамках "справы аб генацыдзе беларускага народа" раскапала старую магілу ў лесе.

Гаворка ідзе пра парэшткі двух жыхароў вёскі Сцяг — бацькі і сына Мікулічаў, пішуць праваабаронцы з Mayday. Гэтыя вяскоўцы былі расстраляныя нацыстамі ў 1944 годзе.

На лясной магіле стаяў крыж, яе месцазнаходжанне ведалі мясцовыя жыхары, а сваякі загінулых пастаянна даглядалі за пахаваннем.

Але парэшткі спатрэбіліся для ідэалагічнай акцыі. У рамках крымінальнай "справы аб генацыдзе беларускага народа" сіламі вайскоўцаў 52-га асобнага пошукавага спецбатальёна Міністэрства абароны была праведзеная эксгумацыя парэшткаў.

Нагляд ажыццяўляў пракурор раёна Андрэй Ларкін. Нягледзячы на тое, што асобы загінулых былі вядомыя, парэшткі накіравалі спецыялістам Бабруйскага міжраённага Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Пасля іх заключэння адбудзецца перапахаванне парэшткаў.

У Глуску дзеля справы аб генацыдзе раскапалі старую магілу ў лесе
Магіла ў лесе каля вёскі Сцяг / t.me/MAYDAYMog

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.