У Францыі за год кінулі курыць мільён чалавек

У Францыі за год кінулі курыць мільён чалавек (сярод дарослых колькасць курыльшчыкаў знізілася з 29,4% да 26,9%), інфармуе "Бі-Бі-Сі". Гэта рэкорд за апошняе дзесяцігоддзе. Пра яго стала вядома па выніках сацыялагічнага апытання, праведзенага службай грамадскай аховы здароўя Францыі. Колькасць курыльшчыкаў зніжаецца сярод падлеткаў і насельніцтва з нізкім узроўнем даходаў. Мяркуецца, што мільён чалавек кінулі курыць, дзякуючы зменам у Францыі антытытунёвых нормаў. У апошнія гады былі ўведзеныя аднолькавыя ўпакоўкі для ўсіх марак цыгарэт, кампенсацыі для тых французаў, якія выкарыстоўваюць замяняльнікі тытуню. Таксама былі павышаныя кошты на тытунёвыя вырабы і праводзіліся кампаніі супраць курэння.