У Францыі матацыкл праехаў без кіроўцы некалькі кіламетраў (відэа)

У Францыі матацыкл праехаў без кіроўцы некалькі кіламетраў (відэа)

У Францыі каля горада Мезон-Альфор матацыкл праехаў без кіроўцы некалькі кіламетраў. Як піша французская прэса, усё пачалося з ДТЗ, у якім сутыкнуліся матацыкл і легкавы аўтамабіль. Байкер упаў на дарогу, а яго байк працягнуў рух. Паколькі на ім не было відаць пашкоджанняў, кіроўцы не маглі зразумець, як матацыкл апынуўся на трасе.