У Францыі абрынуўся балкон, загінулі 4 чалавекі, 11 параненыя

У Францыі абрынуўся балкон, загінулі 4 чалавекі, 11 параненыя

У Францыі абрынуўся балкон, загінулі 4 чалавекі, 11 параненыя. Здарэнне адбылося позна ўвечары ў суботу ў цэнтры горада Анжэ на захадзе краіны. Як інфармуе ouest-france.fr, у момант падзення балкона чацвёртага паверху на ім знаходзілася 15 студэнтаў. Яны святкавалі наваселле. Падаючы, балкон разбурыў такія ж канструкцыі на трэцім і другім паверхах.

Вядома, што жылы дом пабудавалі 16 гадоў таму. Паліцыя праводзіць расследаванне.

У Францыі абрынуўся балкон, загінулі 4 чалавекі, 11 параненыя
Фота: ouest-france.fr