У Фаніпалі бацька на прагулцы згубіў 5-гадовага сына
Хлопчык не змог пабудзіць п'янага бацьку (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Фаніпалі ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці 34-гадовы бацька на прагулцы згубіў 5-гадовага сына. Дахаты мужчына вярнуўся п'яны і без дзіцяці, нічога растлумачыць не мог. Бабуля і дзядуля кінуліся шукаць унука самастойна, а пасля звярнуліся ў міліцыю.
Высветлілася, што мужчына на прагулцы ўбачыў знаёмага. Сустрэчу яны адзначылі распіццём алкагольных напояў. Праз нейкі час бацька заснуў проста на лаўцы каля пад'езда дома. Хлопчык не змог пабудзіць бацьку, і пайшоў з яго таварышам. У кватэры апошняга дзіця і знайшлі.