У ДТЗ пад Воранавам загінула аднагадовае дзіця, яшчэ дваіх дзяцей шпіталізавалі

Смяротная аварыя каля Радуні / Следчы камітэт
Уначы ў Воранаўскім раёне адбылася жахлівая аварыя са смяротным вынікам.
29 траўня каля 23:35 каля вёскі Радунь 55-гадовы кіроўца грузавіка Mercedes выехаў з закруглення дарогі на ўзбочыну і страціў кіраванне. Аўтамабіль вынесла на сустрэчную паласу. Там ён улабавую сутыкнуўся з легкавіком Audi.
У аварыі загінула аднагадовае дзіця. У шпіталь даставілі 34-гадовага кіроўцу Audi і трох пасажыраў — 27-гадовую жанчыну і дваіх непаўналетніх дзяцей. УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамляе, што жанчыне і дзецям спатрэбілася шпіталізацыя.
Дарэчы, кіроўца грузавіка пасля ДТЗ уцёк з месца здарэння. Затрымалі яго непадалёк — каля аграгарадка Пагародна. Выявілася, што ступень яго ап'янення складае 1 праміле, заяўляюць у Следчым камітэце.
Па факце аварыі пачалі крымінальную справу.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.