У Докшыцкім раёне пешахода двойчы збілі аўтамабілі

Увечары 18 студзеня кіроўца аўтамабіля “Лянча-Дедра” здзейсніў наезд на пешахода ў вёсцы Замасточча на аўтадарозе Мінск — Віцебск. Мясцовы жыхар пераходзіў праезную частку ў недазволеным месцы. У выніку сутыкнення мужчына ўпаў на суседнюю паласу, і на яго наехаў аўтамабіль “Пежо-406”, які рухаўся ў папутным кірунку.

Пешаход памёр на месцы ад траўмаў.

За тры дні ў Віцебскай вобласці адбылося 7 дарожных аварыяў, у якіх загінула 6 чалавек і 1 атрымаў раненні. У чатырох выпадках пад коламі аўто апынуліся пешаходы, таксама адыбылося два наезды на бетонную апору, адна машына з’ехала ў кювет. Павелічэнню аварыйнасці паспрыялі ўмовы надвор’я і перавышэнне кіроўцамі хуткасці, перадае БЕЛТА.