У Чэрвенскім раёне на пажары атрымаў апёкі інвалід

У Чэрвенскім раёне на пажары атрымаў апёкі інвалід

У Чэрвенскім раёне на пажары пацярпеў інвалід 1-й групы (апорна-рухальны апарат). Здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы 26 лютага ў вёсцы Гацец. Там загарэўся прыватны дом. 50-гадовы мужчына атрымаў апёкі 1-3 ступені (70% цела), яго выратавалі супрацоўнікі МНС і перадалі медыкам. Вяскоўца шпіталізавалі. Мяркуецца, што прычынай узгарання магла стаць неасцярожнасць падчас курэння, інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці.

У Віцебску ў другой палове дня 25 лютага здарыўся пажар у кватэры жылога дома па праспекце Перамогі. Загінула 79-гадовая гаспадыня. Прычына пажару пакуль невядомая.