У чарзе на выезд у Польшчу стаяць больш за 3600 аўто

На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / Памежны камітэт Беларусі
Чарга аўтатранспарту на выезд у Польшчу за суткі павялічылася на 485 адзінак. Цяпер на памежным пераходзе Брэст-Тэрэспаль выезду з Беларусі чакаюць 3650 аўто і 80 аўтобусаў. Пра гэта паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
Гэта адзіны памежны пераход, праз які ў Еўрасаюз можна трапіць на легкавым аўто з беларускімі нумарамі.
Чаргі на выезд у Літву па стане на 10:00 чакаюць 270 легкавых аўтамабіляў. Аднак перад пераходам Каменны лог — Мядзінінкай чаргі чакаюць 360 фур, а перад пераходам Беняконі — Шальчынінкай стаяць 420 грузавых аўто.
Перад памежным пераходам Грыгараўшчына — Патэрніекі чаргу на ўезд у Латвію чакаюць 380 фур.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.