У Чарнагорыі затрымалі беларуса, яму пагражае дэпартацыя на радзіму
Аэрапорт Падгорыцы / monteguide.com
23 верасня ў аэрапорце сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы затрымалі 53-гадовага беларуса, піша мясцовае выданне cdm.me.
Чарнагорскія памежнікі затрыамлі нашага суайчынніка адразу пасля прылёту ў краіну. Высветлілася, што ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук Нацыянальным бюро Інтэрпалу ў Мінску. Беларуса падазраюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Цяпер яму пагражае экстрадыцыя на радзіму.