У чацвер у Беларусі прагназуецца да +12 градусаў

У бліжэйшыя суткі, 15 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Будзе без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, удзень на паўднёвым захадзе парывы за 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, месцамі будзе да 4-6 градусаў марозу. Удзень прагназуецца 6-12 градусаў вышэй за нуль.
Уначы 15-16 кастрычніка тэмпература паветра ў многіх раёнах панізіцца за нуля — мінус 3, месцамі да 4-6 градусаў марозу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву