У чацвер у Беларусі будзе да 5 градусаў цяпла
У пачатку зімы / t.me/zhitkovichi77/
У чацвер, 26 снежня, у Беларусі у многіх раёнах прагназуюцца невялікія ападкі — мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і галалёд, якія магчымыя месцамі, а таксама пра галалёдзіцу на дарогах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса, у дзённыя гадзіны — ад -1 да +5.
У пятніцу ападкі (мокры снег і дождж) магчымыя толькі месцамі. Уначы будзе ад -4 да +3, удзень — ад -2 да +5 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў суботу.