У чацвер у асобных раёнах Беларусі прагназуюць туман

Туман, ілюстрацыйнае фота

Туман, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 27 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — дождж, мокры снег, снег. Уначы ападкі прагназуюцца ўмераныя, удзень — невялікія. У асобных раёнах будзе туман, уначы і зранку месцамі па краіне — галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах — галалёдзіца. Вецер чакаецца ўначы паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы да ўмеранага, удзень — паўднёва-заходні ўмераны.

Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад 1 градуса марозу ў паўночна-заходніх і заходніх раёнах краіны да 9 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.

У пятніцу, 28 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. Вецер будзе няўстойлівы ад слабога да ўмеранага.

Тэмпература паветра прагназуецца -4...+2 градусы, а ўдзень чакаецца ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла.

У чацвер у асобных раёнах Беларусі прагназуюць туман
Прагноз надвор'я на 27 лістапада / Белгідрамет
У чацвер у асобных раёнах Беларусі прагназуюць туман
Прагноз надвор'я на 27 лістапада / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.