У чацвер па захадзе Беларусі прагназуюць залевы, магчымы град
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 25 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі па захадзе краіны пройдуць моцныя залевы, удзень магчымы град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі па захадзе Беларусі прагназуюцца шквалістыя парывы ветру да 15-20 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 цяпла. Удзень прагназуецца +24...+29, па захадзе Беларусі будзе 20-23 вышэй за нуль.