У цэнтры Мінска зранку 21 снежня не працавалі святлафоры (фота)

У цэнтры Мінска зранку 21 снежня не працавалі святлафоры (фота)

Зранку 21 снежня ў Мінску на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова быў ускладнены рух транспарту.

Як пішуць "Мінск-Навіны", заторы ўзніклі не толькі на скрыжаванні праспектаў Незалежнасці, Машэрава і вуліцы Казлова, але і на бліжэйшых скрыжаваннях, нават калі там дзейнічалі святлафоры. Аўтамабілі выязджалі на трамвайныя шляхі і рухаліся ўперамешку з трамваямі.

Рэгуляваць рух прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Працу святлафораў удалося аднавіць прыкладна ў 9.35, рух нармалізаваўся.

У цэнтры Мінска зранку 21 снежня не працавалі святлафоры (фота)