У цэнтры Мінска гарэў трамвай (фотафакт)

У цэнтры Мінска гарэў трамвай. Здарэнне адбылося 9 ліпеня на скрыжаванні праспектаў Незалежнасці і Машэрава. Ніхто з людзей не пацярпеў, паведамляюць ратавальнікі ў Twitter.
Прычына ўзгарання на даху высвятляецца. На момант здарэння трамвай знаходзіўся на прыпынку грамадскага транспарту.

Фота: twitter.com/metronom_bel