У Быхаўскім раёне перакулілася аўтацыстэрна з газам
На месцы здарэння / mogilev.mchs.gov.by
У Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці перакулілася аўтацыстэрна з газам. Здарэнне адбылося раніцай 14 сакавіка. Кіроўца не пацярпеў.
Як паведамляюць ратавальнікі, каля вёскі Дуброва грузавая аўтацыстэрна з'ехала з аўтадарогі ў кювет, перакулілася на левы бок і сутыкнулася з дрэвам. 51-гадовы кіроўца самастойна пакінуў машыну.
Вядома, што аўтацыстэрна перавозіла 20 тон звадкаванага прапану. Каб пазбегнуць уцечкі газу, месца ізалявалі з дапамогай паветрана-механічнай пены. Чакаецца, што ў чацвер грузаперавозчык арганізуе перапампоўку прапану ў іншую аўтацыстэрну.
На трасе часова перакрываўся рух транспарту.