У брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк адбыўся ператрус
У брэсцкай актывісткі Алены Гнаук увечары 27 верасня прайшоў ператрус, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". У актывісткі канфіскавалі старэнькі ноўтбук, флэшку і мабільнік.
Ператрус адбываўся ў рамках справы аб пагрозах на адрас старшага пракурора Брэсцкай гарадской пракуратуры Міхаіла Булыгіна. Гнаук праходзіць па гэтай справе сведкай.
Цягам апошняга года Гнаук двойчы асудзілі — па "карагоднай справе" і за абразу Лукашэнкі. Булыгін быў дзяржабвінаваўцам на судзе над Гнаук за абразу Лукашэнкі. Яго асабістыя даныя з'явіліся ў тэлеграм-канале "ЧКБ Брэст і вобласць". Пасля гэтага сілавікі пачалі крымінальную справу.