У Брэсце затрымалі прадпрымальніка, які вяртаўся з Польшчы
Затрыманні беларусаў на мяжы адбываюцца рэгулярна / shutterstock.com
У Брэсце затрымалі прадпрымальніка Алега Падліпскага, які вяртаўся з Польшчы. Адбылося гэта на польска-беларускай мяжы 18 верасня, паведамляюць праваабаронцы.
Падліпскаму 46 гадоў. Раней яго затрымлівалі ў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту: у 2020-м у Навагрудку, а ў лютым 2022-га — у Мінску. Апошняе затрыманне было за ўдзел у антываеннай вулічнай акцыі. Алега Падліпскага асудзілі тады на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Затрыманні беларусаў на мяжы адбываюцца рэгулярна. Нядаўна ў пункту пропуску "Брэст" затрымалі журналіста і экс-палітвязня з Драгічына Сяргея Гардзіевіча.