Затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся на радзіму з Польшчы
Дзмітрый Кавалеўскі / vk.com
Затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся на радзіму з Польшчы. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што пакідаў "дэструктыўныя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі". Яму пагражаюць крымінальнай адказнасцю за "распальванне варожасці".
Як піша "Наша ніва", затрыманы — гэта Дзмітрый Кавалеўскі. Яму 30 гадоў. У розных чатах ён пад уласным імем пакінуў больш за сотню каментароў.
Кавалеўскага затрымалі пасля перасячэння мяжы.
Сілавікі рэгулярна паведамляюць пра затрыманых беларусаў, якія вярнуліся з замежжа. У жніўні затрымалі сямейную пару, якая прыехала з Польшчы. У 2020-м яны ўдзельнічалі ў масавых пратэстах.