У Брэсце ў дарожнай аварыі сур’ёзна пацярпеў скутэрыст (фота)

У Брэсце ў дарожнай аварыі сур’ёзна пацярпеў скутэрыст (фота)

У Брэсце ў дарожнай аварыі сур’ёзна пацярпеў 37-гадовы скутэрыст. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, 3 лістапада каля 17.50 мужчына ехаў па вуліцы Гогаля на скутэры “Хорс”, не справіўся з кіраваннем і ўпаў на праезную частку.

Кіроўца атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу, пералом лобнай косткі і іншыя траўмы. Яго шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні.

Ужо высветлена, што скутэрыст быў цвярозы. Праводзіцца далейшая праверка па факце інцыдэнту.

Фота: ДАІ