У Брэсце скралі 20 тысяч літраў дызельнага паліва
У крадзяжы падазраюцца інжынер і кіроўца філіі прадпрыемства "Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі".
Паводле дадзеных праваахоўнікаў, паліва знікала на працягу трох гадоў, зламыснікі яго выкарыстоўвалі ў сваіх патрэбах, альбо прадавалі. Прадпрыемства панесла страты на суму, як мінімум, 100 мільёнаў рублёў.
Як інфармуе "Ежедневник", распачатая крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае арганізаванай групай". Інжынеру і кіроўцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.