У Брэсце сілавікі затрымалі жанчыну на пераходзе "Варшаўскі мост"
"Варшаўскі мост" / av.by
У Брэсце сілавікі затрымалі жанчыну на пераходзе "Варшаўскі мост". Адбылося гэта некалькі дзён таму, піша "Белсат".
Затрыманая — Алена Дзмітрыева, якая вярталася з Польшчы. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.
У выніку жанчыну затрымалі. Вядома, што Алена жыла ў Брэсце і ездзіла ў Польшчу па пакупкі.