У Брэсце п'яны бяспраўнік буксіраваў п'янага бяспраўніка
Здарэнне адбылося ноччу 17 лістапада.
Як паведамляе прэс-служба абласнога ДАІ, каля 3 гадзін ночы на вуліцы Багданчука супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль "Форд Сьера", які буксіраваў "ВАЗ-2101". Абодва кіроўцы былі нецвярозымі.
Агляд выявіў у 24-гадовага кіроўцы "Форда" 1,1 праміле алкаголю, а ў 17-гадовага кіроўцы "капейкі" — 1,6 праміле. Да таго ж, як выявілася, абодва маладыя чалавекі ніколі не атрымлівалі права на кіраванне транспартнымі сродкамі.
На кіроўцаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, а аўтамабілі былі дастаўленыя на штрафстаянку.
Фота — tvoya-mashina.ru