У Брэсце "хуткая" сутыкнулася з вучэбным аўтамабілем

У Брэсце на вуліцы Ленінградскай у чацвер адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіля хуткай меддапамогі і вучэбнай машыны. "Фольксваген-Гольф" спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам для пропуску пешахода. У гэты момант "хуткая", якая ехала ззаду, сутыкнулася з вучэбным аўтамабілем, якім кіравала 20-гадовая курсантка (побач з ёй быў 43-гадовы майстра вытворчага навучання аўташколы).

Як паведамляе БелаПАН, у выніку аварыі траўмы атрымала 25-гадовая жанчына, работніца адной з медустаноў горада, якая ехала ў "хуткай". Яе шпіталізавалі. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.