У Брэсце ад менінгіту памерла 2-месячная дзяўчынка

Бацькі малой адмовіліся ад прапанаванай медыкамі шпіталізацыі. І гэта не дазволіла своечасова аказаць дзіцяці неабходную медыцынскую дапамогу, заявіла намесніца галоўнага доктара Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Галіна Садоўнікава.

У мінулым месяцы ад менінгіта ў Баранавічах памёр 35-гадовы мужчына. За студзень-чэрвень у Брэсцкай вобласці зарэгістравана 6 выпадкаў менінгакокавай інфекцыі. У Пружанскім раёне памерла трохмесячнае дзіця.

БЕЛТА адзначае, што звычайна гэтае захворванне пачынаецца раптоўна і па клінічных праявах нагадвае прастуду ці грып. На працягу гадзіны звычайна падымаецца высокая тэмпература. Чым раней бацькі звернуцца па медыцынскую дапамогу і чым раней будзе пастаўлены адпаведны дыягназ, тым больш шанцаў выратаваць хворага.

Нагадаем, нядаўна ў Мінску ад менінгіту памёр вайсковец.

Фота — ria.ru