У Брагіне міліцыянты застрэлілі лісу
Ліса (ілюстрацыйнае фота) / fishingby.com
У Брагіне на Гомельшчыне міліцыянты застрэлілі лісу. Дзікая жывёла знаходзілася каля шматкватэрнага жылога дома. Мяркуецца, што яна была шалёная.
Мясцовыя жыхары выклікалі міліцыю. Участковы-міліцыянт знайшоў лісу пад балконам першага паверха. У яе былі відавочныя прыкметы шаленства.
Адзначаецца, што людзі не пацярпелі.