У Бешанковічах усталявалі скульптуру "Закаханыя"
Усталяванне скульптурнай кампазіцыі / t.me/beshencovichizara/
У Бешанковічах усталявалі дэкаратыўную паркавую скульптурную кампазіцыю "Закаханыя". Яна з'явілася ў цэнтральным гарадскім парку.
Як піша раённая газета, урачыстае адкрыццё скульптуры запланаванае на дзень правядзення ў Бешанковічах абласных "Дажынак" — 28 верасня.