У Бераставіцы бацька зарэзаў свайго сына
Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
У Бераставіцы на Гродзеншчыне бацька зарэзаў свайго сына. Здарэнне адбылося ўчора ўвечары. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, 60-гадовы гаспадар дома быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён пасварыўся са сваім 31-гадовым сынам, з якім жыў сумесна. Падчас сваркі бацька і выкарыстаў нож. Яго затрымалі.
Адзначаецца, што і бацька, і сын нідзе не працавалі.
Фота: Fotolia