У Белгідрамеце назвалі рэгіён, найбольш пацярпелы ад травеньскіх замаразкаў
Замаразкі, ілюстрацыйнае фота / onliner.by
Беларуская сельская гаспадарка пацярпела ад анамальна халоднага траўня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 ліпеня расказала начальніца аддзела вывучэння змяненняў клімату службы Белгідрамета Вольга Бакланава. Пацярпелі сады і пасевы.
Сіноптык адзначыла, што першае паўгоддзе было цёплым з сярэдняй тэмпературай у +6,5 градусы, што не выходзіць за рамкі леташняга перыяду. Асобна ў гэты перыяд вызначыліся цёплы студзень і халодны травень. Прычым сярэдняя тэмпература траўня была +10,9 градусаў, што ніжэй за кліматычную норму на 2,5 градуса. У выніку была прычыненая шкода пасевам.
Самыя моцныя замаразкі, як сказала спецыялістка, былі на Палессі: там тэмпература паветра апускалася да 9-10 градусаў марозу. Асабліва пацярпелі пладовыя пасевы і кусты, пасевы сельскагаспадарчых культур на тарфяніках і ў паніжаных рэльефах. "Больш за ўсё пашкоджаных і загінулых пасеваў апынулася ў Брэсцкай вобласці", — канстатавала сіноптык.
Раней паведамлялася, што майскія замаразкі ў Беларусі пашкодзілі пасевы і сады, у асобных раёнах прыйшлося перасяваць збожжавыя культуры. На ліквідацыю наступстваў урад вылучыў 60 мільёнаў рублёў.