У беларускія пашпарты будуць ставіць штамп з групай крыві. Але добраахвотна
Беларускі пашпарт / БЕЛТА
У беларускія пашпарты і дазволы на жыхарства будуць ставіць штамп з групай крыві. Але не абавязкова — а толькі згодна з жаданнем уладальніка дакумента.
Насамрэч такая адзнака існуе ўжо больш за 40 гадоў. Гэта штамп фіялетавага або чорнага колеру з подпісам кіраўніка арганізацыі аховы здароўя. Група крыві на ім указваецца па сістэмах АВ0, Rh і іншых класіфікацыях.
У сацсетках інфармацыю ўспрынялі так, быццам бы адзнака з групай крыві робіцца абавязковай. Але ў Мінздароўя патлумачылі, што ўсё застаецца так, як і было. А новая пастанова, якую пачалі актыўна абмяркоўваць, толькі зацвярджае адзіны парадак, паводле якога ставіцца штамп.