У беларускіх садках з 1 верасня спыняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы

Дзіцячы садок, ілюстрацыйнае фота

Дзіцячы садок, ілюстрацыйнае фота / educator.by

Індывідуальным прадпрымальнікам не дазволяць займацца адукацыйнымі праграмамі ў дзіцячых садках Беларусі. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства адукацыі, выключыўшы такое права з палажэння аб установе дашкольнай адукацыі.

Новая норма пачне дзейнічаць з 1 верасня 2025 года. У ведамстве тлумачаць, што гэтая норма прадугледжаная абноўленай рэдакцыяй Кодэксу Беларусі аб адукацыі.

"Гэтая норма дазволіць упарадкаваць дзейнасць устаноў адукацыі і арганізацый пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, забяспечыць якасны адукацыйны працэс, выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў", — пералічылі ў Мінадукацыі.

Чыноўнікі, аднак, дадалі, што магчымасьць дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі паводле запытаў бацькоў застаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.