У Беларусі з'явілася вакансія міністра сельскай гаспадаркі
У Ігара Брыло новая праца / president.gov.by
У Беларусі з'явілася вакансія міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Ігара Брыло Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу зняў з пасады і адправіў сваім памочнікам у Віцебскую вобласць. Агучыў ён сваё рашэнне на нарадзе, прысвечанай жніву, на якой шмат гаварыў пра праблемы ў сельскай гаспадарцы. Прэм'ер Раман Галоўчанка атрымаў даручэнне на наступным тыдні прапанаваць кандыдатуру новага міністра.
Ігар Брыло быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі ў лютым 2022-га. Яго папярэдніка, Івана Крупко, адправілі працаваць старшынёй Гомельскага аблвыканкама.
Брыло часам спрабаваў асцярожна пярэчыць Лукашэнку, што не ўласціва іншым чыноўнікам яго рангу.
Ігар Брыло / БЕЛТА