У Беларусі знайшлі новы “паўзучы грыб”, які можа пераадольваць перашкоды
Адкрыццё зрабілі ў Белавежскай пушчы / De facto. Беларуская навука
Навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Яўген Мароз выявіў новы для Беларусі від міксаміцэтаў — Lycogala roseosporum, піша канал “De facto. Беларуская навука”.
Міксаміцэты называюць "паўзучымі грыбамі". Яны жывуць на сырой драўніне паваленых дрэў альбо лясной подсцілцы, перамяшчаючыся ў больш цёмныя, вільготныя месцы. Міксаміцэты здольныя пераадольваць невялікія перашкоды.
Гэты клас слізевікоў уключае каля 800 відаў арганізмаў, якія спалучаюць рысы як раслін, так і жывёл. Іх памер — ад некалькіх міліметраў да аднаго метра, яны маюць яркае афарбаванне (ад лімонна-жоўтага да амаль чорнага).
Нагадаем, што ў 2024 годзе ў Белавежскай пушчы ўпершыню выявілі грыб мерыпілус гіганцкі (Meripilus giganteus).