У Беларусі заяўляюць, быццам пад Гроднам разбіўся дрон з Літвы

Дрон, які нібыта знайшлі ў Гродне

Дрон, які нібыта знайшлі ў Гродне / МУС

1 снежня часовага паверанага ў справах Літвы Эрыкаса Вілканецаса выклікалі ў МЗС Беларусі. Яму заявілі пратэст у сувязі тым, што 30 лістапада беспілотнік парушыў межы Беларусі, паведамляе прэс-служба МЗС.

"Названы БПЛА незаконна ўварваўся ў паветраную прастору Рэспублікі Беларусь з Лаздзійскага раёна Літвы і ўпаў у межах горада Гродна. Праведзены аналіз абломкаў, уключаючы відэазапіс і навігацыйныя даныя, якія змяшчаюцца на флэш-назапашвальніках, сведчыць, што маршрут БПЛА заходнееўрапейскай вытворчасці прадугледжваў пралёт над тэрыторыяй Беларусі, пералёт у Польшчу і вяртанне па тым жа маршруце ў кропку ўзлёту на тэрыторыі Літвы", — гаворыцца ў заяве МЗС.

У беларускім МЗС заявілі, што расцэньваюць гэта "як наўмысную правакацыю не толькі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, але і Рэспублікі Польшча".

Фтаздымкі дрона апублікавала Міністэрства ўнутраных спраў. У яго паведамленні ўжо гаворыцца, быццам дрон нёс партыю бел-чырвона-белых сцяжкоў.

"Падчас агляду міліцыянерамі выяўлена, што БПЛА абсталяваны фота- відэакамерай з магчымасцю збору разведвальных звестак. Акрамя гэтага, з беспілотніка была скінутая друкаваная прадукцыя экстрэмісцкай накіраванасці", — сцвярджаецца ў паведамленні сілавікоў.

У Беларусі заяўляюць, быццам пад Гроднам разбіўся дрон з Літвы
Дрон, які нібыта знайшлі ў Гродне / МУС
У Беларусі заяўляюць, быццам пад Гроднам разбіўся дрон з Літвы
Дрон, які нібыта знайшлі ў Гродне / МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.