У Беларусі затрымалі і будуць судзіць стэндапера Сцяпана Манкевіча
Сцяпан Манкевіч / facebook.com
У Беларусі затрымалі і будуць судзіць стэндапера і радыёвоўцы Сцяпана Манкевіча. Яго абвінавачваюць па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК) — ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Справу Манкевіча 26 снежня пачне разглядаць суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Сяргей Шаціла), піша "Наша ніва".
Сцяпан Манкевіч — беларускі комік, працаваў вядоўцам на "Радыус ФМ". У апошнія гады стаў вядомы як стэндапер, таксама займаўся правядзеннем вяселляў.