У Беларусі затрымалі фігуранта "балотнай справы" расіяніна Аляксея Паліховіча

25 сакавіка ў Беларусі быў затрыманы 26-гадовы расійскі грамадзянін Аляксей Паліховіч. Ён вядомы ў Расіі як адзін з фігурантаў так званай "балотнай справы". Ён быў асуджаны па справе аб беспарадках на Балотнай плошчы Масквы 6 траўня 2012 года і вызвалены ўмоўна-датэрмінова ўвосень 2015 года.
Вядома, што Паліховіч належыць да анархістаў. Акалічнасці яго затрымання невядомыя, піша meduza.io. Вядома таксама пра затрыманне грамадзянкі Расіі Вольгі Р.
Ці вызвалены Паліховіч, на гэты момант невядома.
25 сакавіка ў Мінску былі жорстка затрыманыя некалькі соцень чалавек. Большую частку з іх выпусцілі праз некалькі гадзін без складання пратаколаў. Тым не менш праваабаронцы не ведаюць лёс некалькіх дзясяткаў затрыманых.