У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне фірмы, якая належыць польскім мільянерам

Крама Big Star у мінскім ГЦ / expobel.by
У спісе небяспечнай прадукцыі, забароненай да рэалізацыі ў Беларусі, з'явілася адразу 30 найменняў адзення польскага брэнда Big Star. Гэта адна з першых заходніх fashion-кампаній, якая прыйшла на беларускі рынак у 1990-я. Яна належыць мільянерам з лакальнага спісу Forbes Багдану Качмарэку і яго партнёру Веславу Кастэры.
У першую чаргу брэнд вядомы джынсавым адзеннем. Цяпер у Еўропе працуюць каля 250 фірменных крамаў Big Star.
Што не задаволіла беларускі Дзяржстандарт?
У куртках, сукенках і кашулях быў выяўлены недастатковы паказчык паветрапранікальнасці, а ў жаночага абутку была недастаткова трывала прымацаваная падэшва. Прэтэнзіі ёсць і да некаторых відаў дзіцячага адзення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.