У Беларусі выкрылі схему незаконнай легалізацыі грамадзян краін Цэнтральнай Азіі

Затрыманне / Кадр з відэа
У Беларусі выкрылі схему незаконнай легалізацыі грамадзян краін Цэнтральнай Азіі. Група з трох беларусаў за некалькі гадоў арганізавала незаконны ўезд і знаходжанне для 210 чалавек.
Беларусамі вырабляліся і падаваліся ў дзяржустановы падробленыя дакументы ад імя фіктыўных або легальных працадаўцаў. Гэта дазваляла грамадзянам Туркменістана і Узбекістана атрымліваць візу і дазвол на часовае пражыванне ў нашай краіне.
Арганізатараў схемы затрымалі. Іх агульны даход ад такой дзейнасці ацанілі на суму больш за 40 тысяч долараў (кожны плаціў за дакументы ад 100 да 250 долараў).
Што да замежнікаў, то затрымана каля 100 чалавек, якія працавалі таксістамі, рабочымі на рынках і будоўлях. Іх чакае дэпартацыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.