У Беларусі выбіраюць "Птушку года–2026". Галасуйце і вы!
Хто ж яны, кандыдаты на званне Птушкі года–2026? / Коллаж Euroradio
Пачаўся конкурс "Птушка года–2026", які праводзіць Акадэмія навук Беларусі. Ідэя конкурсу — прыцягнуць увагу да птушак краіны і іх аховы.
Спачатку арнітолагі і аматары прыроды даслалі 34 заяўкі з 27 відамі, з якіх аргкамітэт адабраў восем прэтэндэнтаў. Затым экспертнае журы вызначыла пяцёрку мацнейшых кандыдатаў, сярод якіх вы можаце зрабіць свой выбар.
Чорны бусел — рэдкі від, унесены ў Чырвоную кнігу, папуляцыя паступова аднаўляецца. Яму пагражаюць вырубка лясоў і знішчэнне гнёздаў
Берагавая ластаўка — жыве ў норках на абрывах, колькасць стабільная. Галоўная задача — стварыць карту калоній і захоўваць іх
Азёрная чайка — колькасць скарачаецца з-за знішчэння калоній пры гарадской забудове
Чырок-трэсцікач — качка, на якую дазволена паляванне, але вясенняе паляванне шкодзіць папуляцыі
Залатістая шчурка — птушка з Чырвонай кнігі, гняздзіцца ў норах. Яе колькасць расце, але патрэбен маніторынг і ахова гнёздаў у кар’ерах
Для кожнага кандыдата арганізатары падрыхтавалі прэзентацыі і інфарматыўныя матэрыялы.
Прагаласаваць можна тут.