Грыбнікі, залацістую сыраежку і яшчэ тры ядомых грыба занеслі ў Чырвоную кнігу
Цяпер іх забаронена збіраць — будзьце ўважлівыя! / Коллаж Euroradio
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўключыла ў Чырвоную кнігу Беларусі сем грыбоў, з якіх чатыры — прыдатныя да яды.
Цяпер нельга збіраць чорную лісічку, каштанавік, залацістую сыраежку і шаўкавістую вальваріэллу.
Вось як яны выглядаюць.
Каштанавік, ён жа каштанавы грыб, мае падабенства з белым грыбам, але ножка карычняватая і пустая або з пустотамі
Залацістая сыраежка
Чорная лісічка візуальна падобная на звычайную аранжавую лісічку, толькі чорнага колеру
Вальваріэлла шаўкавістая расце на дрэвах