У Беларусі ва ўкраінкі, якая прыехала з Польшчы, забралі 100 тысяч долараў
Забраныя мытнікамі грошы / customs.gov.by
У Беларусі ва ўкраінкі, якая прыехала з Польшчы, забралі 100 тысяч долараў. Грошы знайшлі брэсцкія мытнікі. Жанчыну затрымалі.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта РБ, трое грамадзян Украіны прыехалі на мяжу на легкавым аўтамабілі Volkswagen. Кожны з замежнікаў задэклараваў буйныя сумы грошай, але да 100 тысяч долараў. Беларускія мытнікі нейкім чынам высветлілі, што ўкраінка перадала 99,8 тысячы долараў спадарожніку — не мела дакумента, які б пацвердзіў паходжанне грошай. Распачата крымінальная справа.
customs.gov.by