У Беларусі ўстаноўлены новы тэмпературны рэкорд

У Мінску ўчора быў абноўлены рэкорд дня, які трымаўся з 1938 года, — 16,6 градуса. Новы максімум — 17 градусаў.

Напярэдадні ў сталіцы таксама быў зафіксаваны рэкорд — плюс 18 (папярэдні (16,3 градуса) трымаўся з 21 сакавіка 1974 года), паведамляе БелаПАН.